Блёк ВОЛЯ
№2 у сьпісе для галасаваньня - Твой нацыянальна-арыентаваны блёк прадстаўнікоў у Каардынацыйнай Радзе Беларусі
Галасаваць!
№2 у сьпісе для галасаваньня - Твой нацыянальна-арыентаваны блёк прадстаўнікоў у Каардынацыйнай Радзе Беларусі
Галасаваць!
Блёк «Воля» — гэта кааліцыя парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў і актывістаў, ініцыяваная удзельнікамі Палку Кастуся Каліноўскага.
Нашая даўгатэрміновая місыя — аднаўленьне, захаваньне і ўмацаваньне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту Беларусі, тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, рэспубліканскага дзяржаўнага ладу, дэмакратычнага палітычнага прававога рэжыму, падзелу ўладаў і вяршэнства закона.
Што такое БВА?Стварэньне прававых умоваў для фармаваньня Беларускай Вызвольнай Арміі на тэрыторыях замежных дзяржаваў. Умацаваньне супрацоўніцва з узброенымі сіламі дзяржаваў-саюзнікаў.
Каардынацыя высілкаў па падтрымцы беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне. Выпуск лічбавых бондаў (токенаў) з мэтай забяспячэньня фінансаваньня дзейнасьці.
Разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў на базе скаутскіх і стралковых клюбаў у месцах масавай эміграцыі Беларусаў. Стварэньне незалежнага нацыянальна-арыентаванага сродку масавай інфармацыі.
Нарадзіўся ў Баранавічах ў 1984 годзе. У 2002 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «эканаміст-мэнаджар» у каледжы лёгкай прамысловасці імя В.Е. Чарнышова ў Баранавічах. Працягнуў навучаньне ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, і абараніў дыплём у 2006 годзе.
У сваіх маладычных гадах ён пачаў сваю кар’еру на будоўлі, затым працаваў на розных пасадах ад 2003 да 2016 года ў Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаваньняў. У 2016 адкрыў бізнэс у сфэры гандлю. У 2017-2018 гадах працаваў экспэдытарам, кіраўнікам філіяла таксі ў Баранавічах з 2018 па 2020 год.
У 2001 годзе ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ад апазыцыі Ганчарыка. Але, расчараваўся ў апазыцыі і перастаў актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны да 2019 году, калі пачаліся мітынгі супраць інтэграцыі з РФ.
4 сакавіка 2022 трапіў на тэрыторыю Украіны дзеля абарноны Кіеву ад штурму расейскіхі войскаў.
Камісаваны пасьля абароны Бахмута па стане здароўя па хваробе, зьвязанай з «захістам Бацькіўшчыны» у 2023, атрымаў другую групу інваліднасьці.
Знаходзіцца ў эміграцыі ў Літве з 2020 года.
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Новалукомль. Вучыўся ў Віленскай вышэйшай каманднай вучэльні радыёэлектронікі. У 1993 годзе пачаў займацца прадпрымальніцкай і трэнерскай дзейнасьцю, заснаваў спартовы клюб, дзе вучыў самба, каратэ і дзюдо. У 1998 годзе пераехаў у Маскву, дзе на працягу дзесяці гадоў кіраваў будаўнічай фірмай. У 2008 годзе, падчас эканамічнага крызісу, вярнуўся ў Беларусь і працягнуў займацца будаўнічай дзейнасьцю.
У 2014 годзе далучыўся да Аб’яднанай грамадзянскай партыі і пачаў актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці. 15 чэрвеня 2020 года быў арыштаваны і асуджаны па артыкулах 342 і 369 на тры гады пазбаўленьня волі, якія адбываў у турме ўзмоцненага рэжыму ў горадзе Магілёў.
Пасьля вызваленьня Аляксандар пакінуў Беларусь. Вядомы як блогер і адзін з арганізатараў пратэстаў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода ў Берасьці.
Нарадзіўся у 1968 годзе ў горадзе Баранавічы, Берасьцейская вобласьць. У 1985 годзе скончыў сярэднюю школу №2 у Баранавічах, а ў 1989 годзе паступіў у Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна на факультэт дапрызыўной і фізычнай падрыхтоўкі. У 1999 годзе пачаў навучаньне ў Акадэміі кіраваньня па спецыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і права», але пакінуў вучобу на трэцім курсе.
У 1987 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў выведнікам у Туркестанскай ваеннай акрузе, браў удзел у баявых дзеяньнях у Афганістане. Генадзь адзначаны шэрагам дзяржаўных узнагарод, у тым ліку мэдалём «За адвагу».
Пасьля вайсковай службы вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1990 годзе стаў рэспубліканскім чэмпіёнам па каратэ. Генадзь жанаты і мае сына.
Пасля эскалацыі вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе, Генадзь працаваў каардынатарам па працы з беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне. У жніўні 2023 году быў прызначаны Кіраўніком місыі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне.
Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Кобрыне, Берасьцейская вобласьць. Скончыў сярэднюю школу ў 1988 годзе, служыў у войску СССР з 1989 па 1991 год. Навучаўся ў Каледжы мастацтваў у Гародні з 1988 па 1994 год. Пасля сканчэньня каледжу працягнуў навучаньне ва Ўнівэрсытэце імя Пушкіна у Берасьці (1997–2000 гады). З 1996 па 2006 год працаваў у Берасцейскім тэатры драмы, пазьней – як вядучы сьвятаў. У 2014 годзе пачаў блогерскую дзейнасьць на YouTube канале «Народны рэпарцёр», дзякуючы чаму атрымаў шмат папулярнасці.
Карына нарадзілася і вырасла ў Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу №28. Пасьля школы паступіла на эканамічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту, але ня скончыла вучобу з-за палітычнага перасьледу і была вымушаная пакінуць Беларусь.
Актыўна ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі і пратэстах 2020 году, падтрымлівала партызанскую дзейнасьць.
У эміграцыі Карына дапамагае арганізоўваць перадачу пасылак палітычным зьняволеным у Беларусі. Брала ўдзел у курсе вайсковай падрыхтоўкі, арганізаваным Bypol.
Нарадзіўся 7 сьнежня 1995 года ў Нясьвіжы. Вучыўся ў базавай школе Юшавічаў, затым працягнуў адукацыю ў гімназіі у Нясьвіжы на філялягічным кірунку, дзе вывучаў беларускую і нямецкую мовы. Пасля школы атрымаў адукацыю на факультэце Ўнутраных войск у Вышэйшай акадэміі рамесьнікаў Беларусі (ВАРБ), якую скончыў у 2017 годзе.
З дзяцінства Максім цікавіўся адзінаборствамі, стаў шматразовым чэмпіёнам Менскай вобласьці і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў. Выступаў на вайсковых турнірах і чэмпіянатах па рукапашнаму бою.
Пачынаючы службу ў 2 спецыяльнай брыгадзе, Максім скончыў сваю кар’еру на пасадзе каменданта штаба. У 2020 годзе ён удзельнічаў у падаўленні масавых мерапрыемстваў у Менску, але 11 жніўня 2020 года дзейнічаў асобна і быў камандзірам «группы изъятия», калі па яго загадзе ўсе затрыманыя былі адпушчаныя. Пра гэта ведалі толькі яго падначаленыя, некаторыя зь іх былі затрыманыя.
На канцы 2020 года Максім выехаў у Польшчу, дзе ўступіў у клюб ММА «Pepe», але з-за траўмы ня змог выступіць на прафэсыйным узроўні. У 2021 годзе далучыўся да BYPOL як галоўны інструктар, дзе падрыхтаваў сотні людзей.
У 2023 годзе Максім сфармаваў і падрыхтаваў атрад «АТАМ», напраўлены ва Ўкраіну для атрыманьня баявога досьведу.
Сяргей Кедышка нарадзіўся у 1976 годзе ў Менску. Вучыўся ў сярэдняй школе №4 з музычным ухілам. Пасьля школы працягнуў навучаньне ў ПТВ 52 будаўнікоў імя Жыжэля, дзе атрымаў спэцыяльнасьць майстра аздабленчых прац.
Сяргей служыў у войску, дзе дасягнуў званьня сяржанта ў падраздзяленьні Паветрана-дэсантных войскаў. Пазней ён працягнуў навучанне ў Інстытуце Сучасных Ведаў імя Шырокава ў Менску, дзе атрымаў кваліфікацыю мэнаджэра-эканаміста.
З восені 2020 года Сяргей знаходзіцца ў Польшчы як бежанец. Працуе ў будаўнічай сфэры.
Нарадзілася ў 1986 годзе ў Гародні. Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны педагагічны каледж у 2001 годзе па спэцыяльнасьці пэдагогіка і дашкольная псыхалёгія. У 2009 годзе атрымала дыплём Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці практычная псыхалёгія. Ірына працавала мэтадысткай па выхаваўчай рабоце і спэцыялісткай дэканату фізіка-тэхнічнага факультэту ГрГУ ім. Я.Купалы. Праводзіла індывідуальныя псыхалягічна-карэкцыйныя заняткі з дзецьмі да 3 гадоў.
У 2020 годзе Ірына выказала сваю грамадзянскую пазыцыю і выступіла супраць вынікаў выбараў у Беларусі. Яна была асуджаная і адбыла тэрмін у СІЗА г. Гародня з лютага па чэрвень 2023 года.
Атрымала з дзецьмі статус бежанцаў у Польшчы ў сакавіку 2024 года.
Сяргей нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Клецку, Менская вобласьць. Скончыў Санкт-Пецярбургскую ваенную вучэльню, быў разьмеркаваны ў Беларусь з-за адмовы падпісаць кантракт з Расеяй. У 2015 годзе завяршыў службу на пасадзе галоўнага інжынэра.
Сяргей прымаў актыўны ўдзел у кампаніі «Сьвежы вецер», якая выступала супраць інтэграцыі з Расеяй. Сузаснавальнік плятформы па назіраньні за выбарамі ў Беларусі zubr.in, каардынатар збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую падчас выбарчай кампаніі 2020 году.
У ліпені 2020 з’ехаў у Літву, дзе зараз з’яўляецца кіраўніком патрыятычнага клюбу «Ліцьвіны».
Дзьмітрый Баранаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію ў 1995 годзе. З 1995 па 2001 год працаваў інжынэрам у Менскім трактарным заводзе, Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук і Навукова-дасьледчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі («Агат»).
З 2001 па 2004 год Дзьмітрый каардынаваў дзейнасьць групы распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння «Decision Team» у Менску, якая пазьней увайшла ў склад кампаніі Schlumberger. У 2004 годзе імігрыраваў у Канаду, дзе працягвае жыцьцё і працу да сёньняшняга дня.
Нарадзіўся ў 1962 годзе ў пасёлку гарадзкога тыпу Узда Менскай вобласьці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу №137 у Менску. У 1984 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню войск СПА супраць паветранай абароны.
Служыў у савецкай арміі на афіцэрскіх пасадах да 1992 году. Пасьля завяршэньня вайсковай кар’еры пачаў бізнэс. Кіраваў некалькімі гандлёвымі фірмамі, са-уладальнік клюбу«RE:PUBLIC» у Менску.
З лютага па жнівень 2022 году служыў у Збройных Сілах Украіны. Кантракт быў скасаваны па сямейных абставінах.
Нарадзілася і большую частку жыцьця правяла ў Беларусі, дзе да сярэдзіны 2019 году жыла ў Бабруйску. Была чаліняй незалежнага прафсаюзу РЭП, брала ўдзел у выбарах яка назіральніца. Уваходзіла ў Раду дэмакратычных сіл Бабруйска і каардынавала «Клюб жаночага лідарства».
У 2017 годзе прымала актыўны ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі супраць прыняцьця «закону аб дармаедах», дзе займалася зборам подпісаў, арганізацыяй і правядзеньнем мітынгу.
У 2019 годзе, сутыкнуўшыся з пагрозай арышту, Інга была вымушаная пакінуць Беларусь і пераехала ў Польшчу. З канца 2019 года яна пражывае ў Польшчы, дзе ў 2022 годзе атрымала дадатковую абарону. Апошнія 4 гады Інга працуе ў гуманітарнай сфэры і дапамагае бежанцам.
Нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Мазыр. Вучыўся у Беларускай акадэміі музыкі, Гомельскім унівэрсытэце кааперацыі, а таксама Акадэміі кіраваньня.
Прафесійна займаўся страйкболам, што з’яўляецца відам каманднага тактычнага сімулятара.
У Польшчы Павел праходзіў падрыхтоўку па пляне «Перамога» у складзе BYPOL. Пасьля падрыхтоўкі актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці «Паспалітага Рушаньня».
Нарадзіўся ў 1994 годзе ў горадзе Маладзечна, але большую частку свайго жыцьця правёў у Менску. Скончыў Ліцэй БДУ і пачаў навучаньне на фізычным факультэце БДУ, аднак быў выключаны па палітычных прычынах.
У 2017 годзе Пётр стаў адным з сузаснавальнікаў руху за гуманную наркапалітыку пад назвай Legalize Belarus, які выстуае за рэформы ў заканадаўстве, што рэгулюе псыхаактыўныя рэчывы. У 2019 годзе ён су-заснаваў Моладзевы Блёк — моладзевую арганізацыю, якая мае на мэце аб’яднаньне і актывізацыю моладзі дзеля дасягненьня свабоднага грамадзтва.
У 2022 годзе Пётр заснаваў інфармацыйна-расьсьледніцкі партал luka.zone, які скіраваны на асьвятленьне злачынстваў беларускага рэжыму.
Працуе Python-распрацоўшчыкам. Жыве ў Вільні, дзе працягвае сваю дзейнасьць у вобласьці IT і грамадзянскага актывізму.
Міхаіл нарадзіўся у 2000 годзе ў Менску. Удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. У 2022 годзе далучыўся да Палку Кастуся Каліноўскага. Жыве ў Варшаве.
Нарадзіўся, вырас і вучыўся ў Беларусі.
Прайшоў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі (1988—1990) у Палтаве ва Ўкраіне.
Дыплём вышэйшае адукацыі па спэцыяльнасьці «Архітэктура» атрымаў у БДПА (БНТУ) у Менску ў 1996 годзе.
Няскончаная 2-я вышэйшая адукацыя — «Мэдыі і камунікацыі (тэлежурналістыка)», ЭГУ ў Менску ў 1995—1996 гадох.
Сябра руху БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ зь сярэдзіны 1990-х.
Максім займаўся экаактывізмам і журналістыкаю, стварыў першы Інфацэнтар «Рады моладзевых арганізацыяў» (1996), працаваў у розных рэдакцыях, у 1999—2008 гадох працаваў на «Радыё Свабода».
Ад 2009 году займаўся архітэктураю і дызайнам.
У 2020—2021 гадох браў удзел у розных акцыях мірнага пратэсту.
У 2021 годзе выехаў зь Беларусі, цяпер жыве ў Вільні.
Нарадзілася ў Менску. Скончыла сярэднюю школу №65 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Займалася гандболам. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Менскім Дзяржаўным Мэдыцынскім Інстытуце па спэцыяльнасьці пэдыятрыя. Працавала медсястрой рэанімацыйнага адзьдзяленьня нованароджаных у менскай 7-ай клінічнай бальніцы.
У 1997 годзе выйшла замуж, нарадзіла сына і пераехала ў Кіеў. У 2003 годзе заснавала ўласную турапэратарскую кампанію «Delfa Tour».
Святлана наведала больш за 40 краінаў і выступіла сьпікеркай на 120+ навучальных сэмінарах па турыстычным бізнэсе. У 2020 годзе стварыла анляйн курс «Пульт кіраваньня», дзе сыстэматызавала свой 17-гадовы досьвед уладальніка і кіраўніка кампаніі.
З эскалацыяй расейскай агрэсыі ва Украіне ў 2022 годзе была пад акупацыяй у Ворзелі, што паблізу Бучы. Актыўна дапамагала беларусам, якія зьбеглі ад беларускіх рэпрэсыяў ва Украіну, і была запрошаная як каардынатара валянтэрскага праекту «Мэдыцынскі дэсант».
Святлана мае двух дзяцей, старэйшы сын — ваеннаслужачы. Жыве ва Украіне больш за 20 гадоў і валодае ўкраінскай мовай.
Сьвятлана нарадзілася ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Лукі Берасьцейскай вобласьці. Вырасла і вучылася ў горадзе Баранавічы, дзе скончыла сярэднюю школу, а затым вучылішча па спэцыяльнасьці харэаграфіі ў 1981 годзе. Працавала харэографам.
Апошняе месца працы Сьвятланы было зьвязана з Баранавіцкім Дзяржаўным Універсітэтам, зь якога яна была звольненая ў 2020 годзе за актыўны ўдзел у зборы подпісаў, мітынгах і дзейнасьці ініцыятыўнай групы Віктара Цапкалы.
З лютага 2022 году Сьвятлана знаходзіцца ў Літве. Сузаснавальніца «Зьвязу мацераў Беларусі».