Блёк ВОЛЯ

№2 у сьпісе для галасаваньня - Твой нацыянальна-арыентаваны блёк прадстаўнікоў у Каардынацыйнай Радзе Беларусі

Галасаваць!

Хто мы?

Хто мы?

Блёк «Воля» — гэта кааліцыя парамілітарных і нацыянальна-дэмакратычных арганізацыяў і актывістаў, ініцыяваная удзельнікамі Палку Кастуся Каліноўскага.

Нашая даўгатэрміновая місыя — аднаўленьне, захаваньне і ўмацаваньне дзяржаўнага і народнага сувэрэнітэту Беларусі, тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны, рэспубліканскага дзяржаўнага ладу, дэмакратычнага палітычнага прававога рэжыму, падзелу ўладаў і вяршэнства закона.

Што такое БВА?
Нашыя мэты
1
Беларуская Вызвольная Армія

Стварэньне прававых умоваў для фармаваньня Беларускай Вызвольнай Арміі на тэрыторыях замежных дзяржаваў. Умацаваньне супрацоўніцва з узброенымі сіламі дзяржаваў-саюзнікаў.

2
Дапамога беларускім ваярам, вэтэранам і іх сем'ям

Каардынацыя высілкаў па падтрымцы беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне. Выпуск лічбавых бондаў (токенаў) з мэтай забяспячэньня фінансаваньня дзейнасьці.

3
Нацыянальна-патрыятычнае выхаваньне і разьвіцьцё культуры

Разьвіцьцё нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў на базе скаутскіх і стралковых клюбаў у месцах масавай эміграцыі Беларусаў. Стварэньне незалежнага нацыянальна-арыентаванага сродку масавай інфармацыі.

Кандыдаты
Аляксандар Клачко
6
Аляксандар Клачко
Эканаміст-мэнаджар, абаронца Кіеву ў складзе Палку Кастуся Каліноўскага
Аляксандар Клачко
Аляксандар Клачко

Нарадзіўся ў Баранавічах ў 1984 годзе. У 2002 годзе атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «эканаміст-мэнаджар» у каледжы лёгкай прамысловасці імя В.Е. Чарнышова ў Баранавічах. Працягнуў навучаньне ў Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, і абараніў дыплём у 2006 годзе.

У сваіх маладычных гадах ён пачаў сваю кар’еру на будоўлі, затым працаваў на розных пасадах ад 2003 да 2016 года ў Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаваньняў. У 2016 адкрыў бізнэс у сфэры гандлю. У 2017-2018 гадах працаваў экспэдытарам, кіраўнікам філіяла таксі ў Баранавічах з 2018 па 2020 год.

У 2001 годзе ўдзельнічаў у перадвыбарчай кампаніі адзінага кандыдата ад апазыцыі Ганчарыка. Але, расчараваўся ў апазыцыі і перастаў актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны да 2019 году, калі пачаліся мітынгі супраць інтэграцыі з РФ.

4 сакавіка 2022 трапіў на тэрыторыю Украіны дзеля абарноны Кіеву ад штурму расейскіхі войскаў.

Камісаваны пасьля абароны Бахмута па стане здароўя па хваробе, зьвязанай з «захістам Бацькіўшчыны» у 2023, атрымаў другую групу інваліднасьці.

Знаходзіцца ў эміграцыі ў Літве з 2020 года.

Аляксандр Кабанаў
1
Аляксандр Кабанаў
Прэс-сакратар BELPOL, палітычны блогер, былы палітзьняволены.
Аляксандр Кабанаў
Аляксандр Кабанаў

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў горадзе Новалукомль. Вучыўся ў Віленскай вышэйшай каманднай вучэльні радыёэлектронікі. У 1993 годзе пачаў займацца прадпрымальніцкай і трэнерскай дзейнасьцю, заснаваў спартовы клюб, дзе вучыў самба, каратэ і дзюдо. У 1998 годзе пераехаў у Маскву, дзе на працягу дзесяці гадоў кіраваў будаўнічай фірмай. У 2008 годзе, падчас эканамічнага крызісу, вярнуўся ў Беларусь і працягнуў займацца будаўнічай дзейнасьцю.

У 2014 годзе далучыўся да Аб’яднанай грамадзянскай партыі і пачаў актыўна ўдзельнічаць у грамадзкім жыцьці. 15 чэрвеня 2020 года быў арыштаваны і асуджаны па артыкулах 342 і 369 на тры гады пазбаўленьня волі, якія адбываў у турме ўзмоцненага рэжыму ў горадзе Магілёў.

Пасьля вызваленьня Аляксандар пакінуў Беларусь. Вядомы як блогер і адзін з арганізатараў пратэстаў супраць будаўніцтва аккумулятарнага завода ў Берасьці.

Генадзь Манько
2
Генадзь Манько
Кіраўнік Місыі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве
Генадзь Манько
Генадзь Манько

Нарадзіўся у 1968 годзе ў горадзе Баранавічы, Берасьцейская вобласьць. У 1985 годзе скончыў сярэднюю школу №2 у Баранавічах, а ў 1989 годзе паступіў у Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Пушкіна на факультэт дапрызыўной і фізычнай падрыхтоўкі. У 1999 годзе пачаў навучаньне ў Акадэміі кіраваньня па спецыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і права», але пакінуў вучобу на трэцім курсе.

У 1987 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію, служыў выведнікам у Туркестанскай ваеннай акрузе, браў удзел у баявых дзеяньнях у Афганістане. Генадзь адзначаны шэрагам дзяржаўных узнагарод, у тым ліку мэдалём «За адвагу».

 

Пасьля вайсковай службы вярнуўся ў Беларусь, дзе ў 1990 годзе стаў рэспубліканскім чэмпіёнам па каратэ. Генадзь жанаты і мае сына.

Пасля эскалацыі вайны ва Ўкраіне ў 2022 годзе, Генадзь працаваў каардынатарам па працы з беларускімі добраахвотнікамі ва Украіне. У жніўні 2023 году быў прызначаны Кіраўніком місыі дэмакратычнай Беларусі ва Ўкраіне.

Сяргей Пятрухін
3
Сяргей Пятрухін
Блогер, былы палітзьняволены
Сяргей Пятрухін
Сяргей Пятрухін

Нарадзіўся ў 1971 годзе ў Кобрыне, Берасьцейская вобласьць. Скончыў сярэднюю школу ў 1988 годзе, служыў у войску СССР з 1989 па 1991 год. Навучаўся ў Каледжы мастацтваў у Гародні з 1988 па 1994 год. Пасля сканчэньня каледжу працягнуў навучаньне ва Ўнівэрсытэце імя Пушкіна у Берасьці (1997–2000 гады). З 1996 па 2006 год працаваў у Берасцейскім тэатры драмы, пазьней – як вядучы сьвятаў. У 2014 годзе пачаў блогерскую дзейнасьць на YouTube канале «Народны рэпарцёр», дзякуючы чаму атрымаў шмат папулярнасці.

Карына Маліноўская
4
Карына Маліноўская
Дырэктарка тату-салона, валянтэрка ініцыятываў падтрымкі палітзьняволеных
Карына Маліноўская
Карына Маліноўская

Карына нарадзілася і вырасла ў Гародні, дзе скончыла сярэднюю школу №28. Пасьля школы паступіла на эканамічны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэту, але ня скончыла вучобу з-за палітычнага перасьледу і была вымушаная пакінуць Беларусь.

Актыўна ўдзельнічала ў выбарчай кампаніі і пратэстах 2020 году, падтрымлівала партызанскую дзейнасьць.

У эміграцыі Карына дапамагае арганізоўваць перадачу пасылак палітычным зьняволеным у Беларусі. Брала ўдзел у курсе вайсковай падрыхтоўкі, арганізаваным Bypol.

Максім Дзенісевіч
5
Максім Дзенісевіч
Афіцэр, былы інструктар баявой падрыхтоўкі BYPOL, заснавальнік стралковай школы DAVOUTSHOOTER
Максім Дзенісевіч
Максім Дзенісевіч

Нарадзіўся 7 сьнежня 1995 года ў Нясьвіжы. Вучыўся ў базавай школе Юшавічаў, затым працягнуў адукацыю ў гімназіі у Нясьвіжы на філялягічным кірунку, дзе вывучаў беларускую і нямецкую мовы. Пасля школы атрымаў адукацыю на факультэце Ўнутраных войск у Вышэйшай акадэміі рамесьнікаў Беларусі (ВАРБ), якую скончыў у 2017 годзе.

З дзяцінства Максім цікавіўся адзінаборствамі, стаў шматразовым чэмпіёнам Менскай вобласьці і прызёрам рэспубліканскіх спаборніцтваў. Выступаў на вайсковых турнірах і чэмпіянатах па рукапашнаму бою.

Пачынаючы службу ў 2 спецыяльнай брыгадзе, Максім скончыў сваю кар’еру на пасадзе каменданта штаба. У 2020 годзе ён удзельнічаў у падаўленні масавых мерапрыемстваў у Менску, але 11 жніўня 2020 года дзейнічаў асобна і быў камандзірам «группы изъятия», калі па яго загадзе ўсе затрыманыя былі адпушчаныя. Пра гэта ведалі толькі яго падначаленыя, некаторыя зь іх былі затрыманыя.

На канцы 2020 года Максім выехаў у Польшчу, дзе ўступіў у клюб ММА «Pepe», але з-за траўмы ня змог выступіць на прафэсыйным узроўні. У 2021 годзе далучыўся да BYPOL як галоўны інструктар, дзе падрыхтаваў сотні людзей.

У 2023 годзе Максім сфармаваў і падрыхтаваў атрад «АТАМ», напраўлены ва Ўкраіну для атрыманьня баявога досьведу.

Сяргей Кедышка
7
Сяргей Кедышка
Гісторык, прадпрымальнік, сустваральнік парамілітарнага аб'яднаньня «Паспалітае рушаньне»
Сяргей Кедышка
Сяргей Кедышка

Сяргей Кедышка нарадзіўся у 1976 годзе ў Менску. Вучыўся ў сярэдняй школе №4 з музычным ухілам. Пасьля школы працягнуў навучаньне ў ПТВ 52 будаўнікоў імя Жыжэля, дзе атрымаў спэцыяльнасьць майстра аздабленчых прац.

Сяргей служыў у войску, дзе дасягнуў званьня сяржанта ў падраздзяленьні Паветрана-дэсантных войскаў. Пазней ён працягнуў навучанне ў Інстытуце Сучасных Ведаў імя Шырокава ў Менску, дзе атрымаў кваліфікацыю мэнаджэра-эканаміста.

З восені 2020 года Сяргей знаходзіцца ў Польшчы як бежанец. Працуе ў будаўнічай сфэры.

Ірына Савашынская
8
Ірына Савашынская
Псыхалягіня, валянтэрка ініцыятываў дапамогі палітвязьням, былая палітзьняволеная
Ірына Савашынская
Ірына Савашынская

Нарадзілася ў 1986 годзе ў Гародні. Скончыла Гарадзенскі дзяржаўны педагагічны каледж у 2001 годзе па спэцыяльнасьці пэдагогіка і дашкольная псыхалёгія. У 2009 годзе атрымала дыплём Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Я. Купалы па спэцыяльнасьці практычная псыхалёгія. Ірына працавала мэтадысткай па выхаваўчай рабоце і спэцыялісткай дэканату фізіка-тэхнічнага факультэту ГрГУ ім. Я.Купалы. Праводзіла індывідуальныя псыхалягічна-карэкцыйныя заняткі з дзецьмі да 3 гадоў.

У 2020 годзе Ірына выказала сваю грамадзянскую пазыцыю і выступіла супраць вынікаў выбараў у Беларусі. Яна была асуджаная і адбыла тэрмін у СІЗА г. Гародня з лютага па чэрвень 2023 года.

Атрымала з дзецьмі статус бежанцаў у Польшчы ў сакавіку 2024 года.

Сяргей Шалыгін
9
Сяргей Шалыгін
Кіраўнік патрыятычнага клюбу «Ліцьвіны», сузаснавальнік ініцыятывы маніторынгу выбараў ZUBR
Сяргей Шалыгін
Сяргей Шалыгін

Сяргей нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Клецку, Менская вобласьць. Скончыў Санкт-Пецярбургскую ваенную вучэльню, быў разьмеркаваны ў Беларусь з-за адмовы падпісаць кантракт з Расеяй. У 2015 годзе завяршыў службу на пасадзе галоўнага інжынэра.

Сяргей прымаў актыўны ўдзел у кампаніі «Сьвежы вецер», якая выступала супраць інтэграцыі з Расеяй. Сузаснавальнік плятформы па назіраньні за выбарамі ў Беларусі zubr.in, каардынатар збору подпісаў за Сьвятлану Ціханоўскую падчас выбарчай кампаніі 2020 году.

У ліпені 2020 з’ехаў у Літву, дзе зараз з’яўляецца кіраўніком патрыятычнага клюбу «Ліцьвіны».

Дзмітрый Баранаў
10
Дзмітрый Баранаў
IT-спэцыяліст, інжынэр прадуктаў фінансава-тэхналягічнага сэктару
Дзмітрый Баранаў
Дзмітрый Баранаў

Дзьмітрый Баранаў нарадзіўся ў 1972 годзе ў Менску. Скончыў Беларускую дзяржаўную палітэхнічную акадэмію ў 1995 годзе. З 1995 па 2001 год працаваў інжынэрам у Менскім трактарным заводзе, Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук і Навукова-дасьледчым інстытуце сродкаў аўтаматызацыі («Агат»).

З 2001 па 2004 год Дзьмітрый каардынаваў дзейнасьць групы распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння «Decision Team» у Менску, якая пазьней увайшла ў склад кампаніі Schlumberger. У 2004 годзе імігрыраваў у Канаду, дзе працягвае жыцьцё і працу да сёньняшняга дня.

Віталь Пацехін
11
Віталь Пацехін
Афіцэр, выпускнік Менскай вышэйшай інжынэрнай вучэльні, прадпрымальнік, удзельнік руху «Супраціў»
Віталь Пацехін
Віталь Пацехін

Нарадзіўся ў 1962 годзе ў пасёлку гарадзкога тыпу Узда Менскай вобласьці. У 1979 годзе скончыў сярэднюю школу №137 у Менску. У 1984 годзе скончыў Менскую вышэйшую інжынэрную зэнітна-ракетную вучэльню войск СПА супраць паветранай абароны.

Служыў у савецкай арміі на афіцэрскіх пасадах да 1992 году. Пасьля завяршэньня вайсковай кар’еры пачаў бізнэс. Кіраваў некалькімі гандлёвымі фірмамі, са-уладальнік клюбу«RE:PUBLIC» у Менску.

З лютага па жнівень 2022 году служыў у Збройных Сілах Украіны. Кантракт быў скасаваны па сямейных абставінах.

Інга Судзілоўская
12
Інга Судзілоўская
Валянтэрка гуманітарнага фонду «Asymetryści», чаліня Рады дэмакратычных сілаў Бабруйску, сябра незалежнага прафсаюзу РЭП
Інга Судзілоўская
Інга Судзілоўская

Нарадзілася і большую частку жыцьця правяла ў Беларусі, дзе да сярэдзіны 2019 году жыла ў Бабруйску. Была чаліняй незалежнага прафсаюзу РЭП, брала ўдзел у выбарах яка назіральніца. Уваходзіла ў Раду дэмакратычных сіл Бабруйска і каардынавала «Клюб жаночага лідарства».

У 2017 годзе прымала актыўны ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі супраць прыняцьця «закону аб дармаедах», дзе займалася зборам подпісаў, арганізацыяй і правядзеньнем мітынгу.

У 2019 годзе, сутыкнуўшыся з пагрозай арышту, Інга была вымушаная пакінуць Беларусь і пераехала ў Польшчу. З канца 2019 года яна пражывае ў Польшчы, дзе ў 2022 годзе атрымала дадатковую абарону. Апошнія 4 гады Інга працуе ў гуманітарнай сфэры і дапамагае бежанцам.

 

Павел Казлоў
13
Павел Казлоў
Удзельнік парамілітарнага аб'яднаньня «Паспалітае рушаньне», былы супрацоўнік «Гомельэнэрга»
Павел Казлоў
Павел Казлоў

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў горадзе Мазыр. Вучыўся у Беларускай акадэміі музыкі, Гомельскім унівэрсытэце кааперацыі, а таксама Акадэміі кіраваньня.

Прафесійна займаўся страйкболам, што з’яўляецца відам каманднага тактычнага сімулятара.

У Польшчы Павел праходзіў падрыхтоўку па пляне «Перамога» у складзе BYPOL. Пасьля падрыхтоўкі актыўна ўдзельнічаў у дзейнасьці «Паспалітага Рушаньня».

Пётр Маркелаў
14
Пётр Маркелаў
IT-спэцыяліст, заснавальнік інфармацыйна-расьсьледніцкага парталу luka.zone
Пётр Маркелаў
Пётр Маркелаў

Нарадзіўся ў 1994 годзе ў горадзе Маладзечна, але большую частку свайго жыцьця правёў у Менску. Скончыў Ліцэй БДУ і пачаў навучаньне на фізычным факультэце БДУ, аднак быў выключаны па палітычных прычынах.

У 2017 годзе Пётр стаў адным з сузаснавальнікаў руху за гуманную наркапалітыку пад назвай Legalize Belarus, які выстуае за рэформы ў заканадаўстве, што рэгулюе псыхаактыўныя рэчывы. У 2019 годзе ён су-заснаваў Моладзевы Блёк — моладзевую арганізацыю, якая мае на мэце аб’яднаньне і актывізацыю моладзі дзеля дасягненьня свабоднага грамадзтва.

У 2022 годзе Пётр заснаваў інфармацыйна-расьсьледніцкі партал luka.zone, які скіраваны на асьвятленьне злачынстваў беларускага рэжыму.

Працуе Python-распрацоўшчыкам. Жыве ў Вільні, дзе працягвае сваю дзейнасьць у вобласьці IT і грамадзянскага актывізму.

Міхаіл Бандарэнка
15
Міхаіл Бандарэнка
Былы баец Палку Кастуся Каліноўскага
Міхаіл Бандарэнка
Міхаіл Бандарэнка

Міхаіл нарадзіўся у 2000 годзе ў Менску. Удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. У 2022 годзе далучыўся да Палку Кастуся Каліноўскага. Жыве ў Варшаве.

Максім Капран
16
Максім Капран
Актывіст ініцыятывы «Вольныя Беларусы Вільні»
Максім Капран
Максім Капран
Святлана Шаціліна
17
Святлана Шаціліна
Бізнэсвумэн, адукатарка ў сфэры турыстычнага бізнэсу, каардынатарка валянтэрскага праекту «Мэдыцынскі дэсант»
Святлана Шаціліна
Святлана Шаціліна

Нарадзілася ў Менску. Скончыла сярэднюю школу №65 з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Займалася гандболам. Атрымала вышэйшую адукацыю ў Менскім Дзяржаўным Мэдыцынскім Інстытуце па спэцыяльнасьці пэдыятрыя. Працавала медсястрой рэанімацыйнага адзьдзяленьня нованароджаных у менскай 7-ай клінічнай бальніцы.

У 1997 годзе выйшла замуж, нарадзіла сына і пераехала ў Кіеў. У 2003 годзе заснавала ўласную турапэратарскую кампанію «Delfa Tour».

Святлана наведала больш за 40 краінаў і выступіла сьпікеркай на 120+ навучальных сэмінарах па турыстычным бізнэсе. У 2020 годзе стварыла анляйн курс «Пульт кіраваньня», дзе сыстэматызавала свой 17-гадовы досьвед уладальніка і кіраўніка кампаніі.

З эскалацыяй расейскай агрэсыі ва Украіне ў 2022 годзе была пад акупацыяй у Ворзелі, што паблізу Бучы. Актыўна дапамагала беларусам, якія зьбеглі ад беларускіх рэпрэсыяў ва Украіну, і была запрошаная як каардынатара валянтэрскага праекту «Мэдыцынскі дэсант».

Святлана мае двух дзяцей, старэйшы сын — ваеннаслужачы. Жыве ва Украіне больш за 20 гадоў і валодае ўкраінскай мовай.

Сьвятлана Анцілеўская
18
Сьвятлана Анцілеўская
Выкладчыца харэаграфіі, заснавальніца «Зьвязу мацераў Беларусі»
Сьвятлана Анцілеўская
Сьвятлана Анцілеўская

Сьвятлана нарадзілася ў 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Лукі Берасьцейскай вобласьці. Вырасла і вучылася ў горадзе Баранавічы, дзе скончыла сярэднюю школу, а затым вучылішча па спэцыяльнасьці харэаграфіі ў 1981 годзе. Працавала харэографам.

Апошняе месца працы Сьвятланы было зьвязана з Баранавіцкім Дзяржаўным Універсітэтам, зь якога яна была звольненая ў 2020 годзе за актыўны ўдзел у зборы подпісаў, мітынгах і дзейнасьці ініцыятыўнай групы Віктара Цапкалы.

З лютага 2022 году Сьвятлана знаходзіцца ў Літве. Сузаснавальніца «Зьвязу мацераў Беларусі».